Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы» назаве пераможцаў другога сезона 23 жніўня. Фінальная цырымонія ў фармаце «Кіно пад адкрытым небам» пройдзе на этнахутары Зялёны Гай, паведаміў карэспандэнту сайта кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.
На мерапрыемства, якое пачнецца ў 20.30, запрошаны аўтары конкурсных работ, члены журы, прадстаўнікі медыя, аматары кіно. Гледачы змогуць ацаніць фільмы-намінанты на перамогу ў конкурсе. У фінале вечара будуць абвешчаны імёны пераможцаў.
«Гледачы фінальнай цырымоніі ўбачаць свайго роду кінаальманах, які складаецца з кароткіх гісторый аб горадзе і гараджанах, расказаных самімі магілёўцамі, – адзначыў Юрый Стукалаў. – Гэта вельмі розныя па жанрах, аўтарскай манеры фільмы, але ўсе вельмі шчырыя, што робіць іх цікавымі, нават нягледзячы на нейкія тэхнічныя недасканаласці. Праўда, і тэхнічны ўзровень шматлікіх прац дастаткова высокі».
У гэтым годзе на конкурс паступіла 20 заявак ад 11 аўтараў (некаторыя аўтары дасылалі некалькі работ, што не супярэчыць правілам конкурсу).
Жадаючым прысутнічаць на фінальнай цырымоніі неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07