Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр 6 красавіка прыме абласную акцыю «Велікодны куліч»

Абласная акцыя «Велікодны куліч» адбудзецца ў Магілёве 6 красавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

У гэты дзень валанцёры ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» наведаюць дзяцей з Магілёўскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Выхаванцам установы адукацыі з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю будуць перададзены велікодныя кулічы, прысмакі, сувеніры, а таксама канцылярскія прыналежнасці. Акрамя таго, госці правядуць для дзяцей майстар-клас па афарбоўванні яек.

Сёння ў цэнтры знаходзіцца 35 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая