Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі клуб «Машэка» выйшаў у 3-ці раўнд гандбольнага Кубка выкліку

Гандбалісты магілёўскага клуба «Машэка» паспяхова стартавалі ў розыгрышы еўрапейскага Кубка выкліку.

Абодва матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда супраць грэчаскага «Аэропаса» магілёўцы праводзілі ў родным горадзе на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпіец» і двойчы перамаглі – 24:20 і 31:24.

У наступным крузе спаборніцтваў у барацьбе за выхад у 1/8 фіналу «Машэка» двойчы сустрэнецца з балгарскай «Дабруджай» – 17 або 18 лістапада дома, 24 або 25 лістапада ў гасцях.

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая