Магілёўскі парк у Падніколлі абсталююць сістэмай відэаназірання ў лістападзе. Пра гэта журналістам на прэс-канферэнцыі па пытаннях канцэпцыі развіцця дадзенага месца адпачынку паведаміў начальнік упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Андрэй Кіблоў.

Рэалізацыяй пытання займаецца гарадское ўнітарнае прадпрыемства «Гарсвятло». Ужо закуплена неабходнае абсталяванне. У найбліжэйшы час спецыялісты пачнуць яго мантажы. «Сістэма відэаназірання дасць магчымасць не толькі стварыць бяспеку адпачывальнікам, але і папярэдзіць магчымыя выпадкі вандалізму», – адзначыў Андрэй Кіблоў.

Апошняя праблема не новая для Магілёва. Неаднаразова прадпрымальныя і гаспадарлівыя гараджане выкопвалі для азелянення сваіх дачных і прысядзібных участкаў кветкі, вечназялёныя расліны – туі, ядлоўцы.
Парк у Падніколлі таксама пацярпеў ад рук вандалаў. Чатыры гады таму тут былі высаджаны шэсць блакітных елак. На наступны сэзон яны зніклі.
«Зараз усе новыя пасадкі з мэтай іх захавання стараемся рабіць бліжэй да адміністрацыйных будынкаў, прадпрыемстваў, каб праца не праводзілася марна. Спецыялісты нашага прадпрыемства імкнуцца зрабіць Магілёў прыгожым і ўтульным, але гэта павінна быць агульнай справай», – падкрэсліў дырэктар КВУП« Магілёўзелянбуд» Пётр Аляксейчыкаў.

Выпадкаў крадзяжу вулічнай мэблі ў парку Падніколля пакуль не было зафіксавана. Аднак ужо рэгістраваліся факты крадзяжу скрыняў для смецця, таму ўсталяваныя раней дэманціраваны і будуць у хуткім часе заменены на так званыя супрацьвандальныя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59