У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.
У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.
У Магілёве аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку ў дварах. У раёнах старой забудовы зносяць аварыйныя гаспадарчыя пабудовы. Калісьці іх выкарыстоўвалі для захоўвання дроў і брыкету да правядзення ў дамы цэнтральнага ацяплення. Толькі па Ленінскім раёне Магілёва знеслі каля 100 старых хлявоў. Працы працягваюцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59