Рус Бел Eng 中文

Магілёўскія мытнікі спынілі некалькі фактаў незаконнага перамяшчэння тавараў з Расіі

Магілёўскія мытнікі спынілі некалькі фактаў перамяшчэння тавараў без таварасуправаджальных дакументаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў у Клімавіцкім раёне супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні спынілі рух двух транспартных сродкаў MERCEDES, якія ехалі з Расіі.

У адным з аўтамабіляў знаходзілася тэкстыльная прадукцыя, адзенне, пасцельныя прыналежнасці. Агульная колькасць тавару склала 4,7 тыс. адзінак, а кошт – больш за Br5 тыс.

У другім мікрааўтобусе перавозілася партыя харчовых прадуктаў: 100 каробак некалькіх відаў печыва і пірожных. Агульны кошт кандытарскіх вырабаў склаў Br848.

Па фактах парушэння заканадаўства Магілёўскай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 4 арт 12.17 КаАП. Гэтаым артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту перавезенага тавару.

Фота - Магілёўская мытня

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая