Магілёўскую вобласць з трохдзённым візітам наведвае пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханессан. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Сёння госця сустрэнецца з выкладчыкамі і студэнтамі МДУ імя А. А. Куляшова, а таксама прыме ўдзел у адкрыцці мастацкай выставы «Швецыя вачыма беларусаў», якая размясцілася ў аўдыторыі № 201 ВНУ.
Чакаюць дыпламата экскурсіі ва УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава» і сярэднюю школу №45 Магілёва, дзе адбудуцца тэатралізаваныя чытанні «Суперкнiгi пра Бiла з Болаю». Завершыцца першы дзень візіту дыялогам з кіраўніцтвам і выхаванцамі Магілёўскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Праграмай на 21 лютага прадугледжаны сустрэчы Крысціны Юханессан са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім і мэрам горада на Дняпры Уладзімірам Цумаравым. Акрамя таго, госця наведае «Магілёўліфтмаш», Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава, Магілёўскі вагонабудаўнічы завод.
22 лютага Крысціна Юханессан адправіцца ў Бабруйск. Тут дыпламат абмяркуе пытанні супрацоўніцтва з кіраўніцтвам гарвыканкама, азнаёміцца з работай такіх прадпрыемстваў, як «Белшына», «Чырвоны харчавік», Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў. У завяршэнне візіту пасла ажывае экскурсія па горадзе на Бярэзіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка