Рус Бел Eng 中文

Маладых літаратараў Магілёўшчыны запрашаюць прыняць удзел у конкурсе Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы»

Заяўкі на конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» прымаюцца да 30 верасня, паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, які аказвае арганізацыйную падтрымку творчага спаборніцтва.

Падаць на конкурс можна творы малой літаратурнай формы (апавяданне, нарыс, эсэ), якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Свае працы могуць прадставіць маладыя беларускія і расійскія літаратары ва ўзросце 18-30 гадоў.

Творы і заяўкі дасылаюцца толькі на электронны адрас info@bpc.by з пазнакай «Мост дружбы».

Удзел у творчым спаборніцтве з’яўляецца бясплатным. Яго вынікі падвядуць у снежні. Пераможцам будуць уручаны дыпломы, працы ўвойдуць у літаратурны альманах, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і Расіі.

Конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, прыцягненне іх увагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый Расіі і Беларусі, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Мэта творчага спаборніцтва – умацаванне расійска-беларускіх культурных сувязей, заахвочванне творчасці маладых аўтараў Расіі і Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, кансалідацыя маладых літаратараў, стварэнне ўмоў для іх зносін і творчага ўзаемадзеяння.

Заснавальнік конкурсу – Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Арганізацыйную падтрымку аказваюць асацыяцыя «Пазнаем Еўразію», Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая