Рус Бел Eng 中文

Маладых Магілёва запрашаюць паўдзельнічаць у лёгкаатлетычным забегу «Дарога да шчасця»

Аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама запрашае маладых абласнога цэнтра паўдзельнічаць у лёгкаатлетычным забегу «Дарога да шчасця». Мерапрыемства пройдзе 30 чэрвеня ў рамках святкаванняў, прысвечаных Дню горада Магілёва.

Пазмагацца за лідарства могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў. Пры гэтым абавязковай атрыбутыкай для мужчын стане гальштук або бабачка, а для жанчын вэлюм або букет кветак. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць стартаваць і фінішаваць парамі, трымаючыся за рукі.

Пачнецца забег у 17.00 ад гандлёвага цэнтра «Магніт». Спартыўны дух і добры настрой на час апануюць вуліцу Першамайскую. Завершыцца спаборніцтва ў раёне ратушы.

Сертыфікаты ўдзельніка атрымае 300 першых фінішораў, якія пераадолелі дыстанцыю. Першым тром парам уручаць каштоўныя прызы.

Для ўдзелу ў забегу неабходна падаць заяўку ў адвольнай форме на электронны адрас mogsport@mail.ru, а таксама з 15.50 да 16.50 у асноўны дзень запоўніць на рэгістрацыі распіску аб адказнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая