Малая Бароўка 21 кастрычніка адзначыць 130-годдзе. У гэты дзень жыхароў і гасцей Магілёва запрашаюць наведаць свята, прымеркаванае да юбілейнай даты.
Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 15.00 на тэрыторыі, прылеглай да ДУА «Сярэдняя школа № 44 г.Магілёва» па завулку Цютчава, 2в.
Праграмай свята запланавана культурна-забаўляльная праграма. Тут таксама прапануюць шырокі выбар сельскагаспадарчай, мясной і малочнай прадукцыі, кулінарныя, кандытарскія вырабы, гародніну, садавіну, саджанцы, угнаенні, насенне, рыбу і рыбапрадукты, сокі, чай, каву і інш.
Тэрыторыю, дзе цяпер размешчана Малая Бароўка, у сярэдзіне XIX стагоддзя займаў сасновы бор. Месца гэта называлася «ўрочышча Барок» і належала генералу, які вылучыўся ў руска-турэцкай вайне. У 1887 годзе, падзяліўшы зямлю на некалькі участкаў, ён прадаў яе заможным сялянам, якiя прыбылi з розных куткоў Магілёўскай губерні. Неўзабаве на гэтым месцы і з’явілася вёска Бароўка. З часам яна падзялілася на Малую і Вялікую Бароўку па колькасці дамоў.
У Малой Бароўцы нарадзіліся многія вядомыя людзі. Сярод іх М. Р. Мінін – лётчык, камандзір звяна 85 знішчальнага палка, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга, ордэна Леніна, які загінуў у 1945 годзе, а таксама трохразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр чэмпіяната свету па цяжкай атлетыцы Віталь Дзербянёў.
У 1972 году пасёлак Малая Бароўка увайшоў у рысу горада Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34