Мастакі сатырычна-гумарыстычнага ілюстраванага часопіса «Вожык» намалююць шаржы для любога госця свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 8-9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пра гэта паведаміла Міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
«Яны будуць працаваць у фармаце пляцоўкі “Друкарскi двор”, асаблівасцю якой стане максімальная інтэрактыўнасць. Любы госць зможа пагутарыць з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, якія будуць прэзентаваць свае кнігі. А галоўным нумарам праекта стане творчасць найлепшых шаржыстаў часопіса «Вожык», якія будуць гатовыя намаляваць ў рэальным часе гумарыстычны малюнак або карыкатуру на любога госця свята», – сказала Лілія Ананіч.
Галоўная ж задача пляцоўкі – прадставіць крэатыўна і ярка гісторыю і багатыя традыцыі кнігадрукавання Беларусі, якое адзначае сёлета сваё 500-годдзе. Для гэтага ў павільёне «Друкарскi двор» будзе ўстаноўлена абсталяванне, зробленае па чарцяжах XVI стагоддзя, – друкаваны станок, на якім Францыск Скарына выдаваў свае кнігі. Кожны жадаючы зможа ўбачыць, як рабілася тады папера, як друкавалася кніга, і сваімі рукамі зрабіць экслібрыс (кніжны знак), прысвечаны святу «Купалле».
На творчай пляцоўцы будуць прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія зъящляюцца гонарам нацыянальнага кнігавыдання, і кнігі сучасных пісьменнікаў. Таксама тут адбудзецца прэзентацыя выдання «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку». Гэта першае ў сваім родзе выданне, прысвечанае гісторыі кнігадрукавання асобнага рэгіёна і выдадзенае ў Беларусі. Яно ўяўляе ўнікальны перыяд магілёўскай друкаванай кнігі праз найбольш яркія кніжныя помнікі і лёсы іх стваральнікаў, а таксама знаёміць з прыкладамі мастацкага абрамлення магілёўскіх старадрукаў, якія складаюць феномен магілёўскай школы гравюры.
“Свята “Купалле” набыло сапраўды народны характар, на яго імкнуцца патрапіць не толькі людзі з усёй Беларусі, але і шматлікія замежныя госці. Таму мы гатовы паказаць ім не толькі элементы нашай багатай культурнай спадчыны, але і адкуль бярэ вытокі беларускае кнігадрукаванне і ў чым яго ўнікальнасць”, – адзначыла Лілія Ананіч.
Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць больш за 100 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07