Рус Бел Eng 中文

Майстар-класы па самаабароне і стварэнні ўпрыгожванняў арганізуюць для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кастрычніцкага раёна горада Магілёва

Майстар-класы для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кастрычніцкага раёна горада Магілёва (вул. Мельнікава, 2а) правядуць 19 кастрычніка а 16.00 работнікі ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст»». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы.

Падчас навучальных заняткаў хлопчыкі будуць асвойваць прыёмы самаабароны, уменне пастаяць за сябе і іншых, а дзяўчынкі – ствараць сваімі рукамі ўпрыгожванні.

Майстар-класы стануць часткай гарадскога дзейнаснага праекта «Ад сэрца да сэрца», які рэалізуецца ў абласным цэнтры з кастрычніка 2017 года. Яго мэта – актывізацыя працы, накіраванай на сямейныя формы жыццеўладкавання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, удасканаленне метадаў і прыёмаў па іх рэабілітацыі, фарміраванне пазітыўных жыццёвых установак і далейшага жыццявызначэння выхаванцаў. У гэтай працы задзейнічаны структурныя падраздзяленні гарвыканкама, установы адукацыі, прадстаўнікі УУС, ДАІ, МНС, ГА «БРСМ», Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, абласны наркадыспансер, «SOS – Дзіцячая вёска Магілёў», грамадскія арганізацыі, СМІ, царква і інш.Зацікаўленыя людзі штотыдзень праводзяць з дзецьмі, якія знаходзяцца ў прытулку, розныя мерапрыемствы: гульнявыя праграмы, майстар-класы, індывідуальныя заняткі, трэнінгі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая