На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны шэраг праблемных пытанняў, выяўленых у ходзе кантролю выканання ў рэгіёне ў 2016-2017 гадах мерапрыемстваў па захаванні і выкарыстанні меліяраваных зямель, уключаных у Дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады.
Асноўныя з іх – недастаткова эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры меліярацыі зямель, іх «замарожванне» у незапатрабаваных праектах (агульным коштам больш Br770 тыс.), завышэнне кошту будаўніцтва аб’ектаў меліярацыі (на Br29,2 тыс.).
Таксама ў вобласці не ў поўнай меры забяспечваецца эфектыўнае выкарыстанне меліяраваных зямель, дапускаюцца парушэнні правілаў эксплуатацыі меліярацыйных сістэм.
Па выніках пасяджэння калегіі Камітэтам для зацікаўленых выпрацаваны шэраг прапаноў, іх рэалізацыя ўзята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24