Рус Бел Eng 中文

Мемарандум паміж ААТ «Магілёўліфтмаш» і маскоўскім АТ «Воздухотехника» будзе падпісаны 12 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі

Беларуска-расійскую вытворчасць ліфтаў плануецца наладзіць у Маскве. Адпаведны мемарандум паміж ААТ «Магілёўліфтмаш» і маскоўскім АТ «Воздухотехника» будзе падпісаны 12 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

«Праектам прадугледжваецца паэтапнае стварэнне зборачнай вытворчасці ліфтавага абсталявання ў Маскве на базе вытворчых плошчаў АТ«Воздухотехника», – адзначылі ў прэс-службе.

Плануемая магутнасць вытворчасці – да 10 тыс. ліфтаў на год. На Беларуска-расійскім прадпрыемствеплануецца таксама выпуск новага прадукта з ужываннем сучаснай кампанентнай базы: безрэдуктарныя лябёдкі, сучасная сістэма дыспетчарызацыі і тэлеметрыі ліфта, кнопкі выкліку і табло індыкацыі сучаснага дызайну.

З беларускага боку мемарандум падпіша намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў, з расійскага – генеральны дырэктар АТ «Воздухотехника» Алег Сідараў.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая