Беларуска-расійская вытворчасць ліфтаў пачнецца ў Маскве ў 2018 годзе. Гэта прадугледжана мемарандумам аб сумеснай дзейнасці, які падпісалі сёння ў пасольстве Беларусі ў Расіі ААТ «Магілёўліфтмаш» і маскоўскае АТ «Воздухотехника».

Як адзначыў на цырымоніі падпісання намеснік генеральнага дырэктара «Магілёўліфтмаша» Сяргей Чарткоў, прадпрыемства даўно прысутнічае на расійскім рынку, займаючы тут адну з лідзіруючых пазіцый у галіне. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся паэтапна рухацца ад вытворчай кааперацыі да стварэння ў расійскай сталіцы сумеснага прадпрыемства па выпуску ліфтаў.
Генеральны дырэктар АТ «Воздухотехника» Алег Сідараў растлумачыў, што гэта прадпрыемства з’яўляецца структурным падраздзяленнем будаўнічага комплексу Масквы. У яго ўжо ёсць вопыт супрацоўніцтва з магілёўскім заводам «Электрарухавік». «Падпісаны мемарандум стане новым крокам у развіцці нашага прадпрыемства», – сказаў Алег Сідараў.
Добрым прыкладам інтэграцыйнага супрацоўніцтва назваў мемарандум саветнік-пасланец пасольства Беларусі ў Расіі Уладзімір Сцяпук. «Сімвалічна, што падпісанне адбылося напярэдадні важных міждзяржаўных мерапрыемстваў – Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і Вышэйшага дзяржсавета. Упэўнены, што да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе восенню ў Магілёве, мы зможам прадэманстраваць новы сумесны прадукт», – падкрэсліў дыпламат.
Планаваная магутнасць беларуска-расійскай вытворчасці ў Маскве – да 10 тыс. ліфтаў у год. Тут мяркуецца таксама выпуск новага прадукту з ужываннем сучаснай кампанентнай базы – безрэдуктарных лябёдак, сістэм тэлеметрыі, табло індыкацыі.
У 2017 годзе ў Расіі было ўстаноўлена звыш 40 тыс. ліфтаў. За апошнія пяць гадоў гэтая лічба ўзрасла на 15%. Прычым практычна 90% складаюць ліфты расійскай і беларускай вытворчасці. Да 2020 года ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Расіі павінна быць цалкам заменена састарэлае ліфтавае абсталяванне. Акрамя таго, чакаецца значнае павелічэнне попыту на ліфты ў сувязі з рэалізацыяй у Маскве праграмы рэнавацыі жылля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24