Рус Бел Eng 中文

Менш за 30% плошчаў збожжавых засталося прыбраць у Магілёўскай вобласці

Менш за 30% плошчаў збожжавых засталося прыбраць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па стане на раніцу 13 жніўня ў рэгіёне ўбрана 71,6% плошчаў, намалочана звыш 596,8 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 27,5 ц/га.

У паўднёвых раёнах вобласці жніво набліжаецца да завяршэння. У Кіраўскім раёне прыбралі 95% плошчаў, Клічаўскім – 92%, Бабруйскім – 83%. У цэлым, практычна ўсе рэгіёны перасягнулі сямідзесяціпрацэнтную мяжу на жніве. Сямі раёнам застаецца пераадолець ад 2% да 7% да новай мяжы. Так, у Мсціслаўскім раёне ўбрана 63% плошчаў, Чэрыкаўскім – 64%, Быхаўскім – 65%, Клімавіцкім і Круглянскім – па 66%, Касцюковіцкім – 67% і Горацкім – 68%.

Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 82,7 тыс. т збожжа), Магілёўскі (больш за 69,1 тыс. т) і Горацкі (58,2 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён (44 ц/га), на другім месцы Горацкі (36 ц/га), на трэцім Круглянскі (35,4 ц/га), на чацвёртым Магілёўскі (31,1 ц/га).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая