Месячнік бяспечнай працы праходзіць у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці да 3 кастрычніка.
Спецыяльныя мабільныя групы праводзяць маніторынг выканання патрабаванняў нормаў і правілаў аховы працы. У ліку найважнейшых момантаў – бяспечная арганізацыя работ; своечасовасць правядзення медаглядаў, аглядаў спецыялістаў, іх навучання, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы; санітарна-бытавыя ўмовы; выдача работнікам сродкаў індывідуальнай абароны; забеспячэнне тэхнічнай спраўнасці вытворчага абсталявання, машын, механізмаў і інш.
Таксама падчас месячніка ў рэгіёне разгорнуць шырокую інфармацыйную работу. Жыхарам Прыдняпроўскага краю раскажуць пра стан вытворчага траўматызму і прафілактыку няшчасных выпадкаў, нагадаюць аб неабходнасці захавання нормаў і правілаў аховы працы, аб патрабаваннях бяспекі.
Сярод запланаваных мерапрыемстваў – семінары, круглыя сталы, маніторынг рабочых месцаў і іншае.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59