Месячнік бяспекі працы праходзіць на будаўнічых аб’ектах і пляцоўках рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Паводле слоў суразмоўцаў, правядзенне месячніка абумоўлена даручэннем першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алега Чыкіды ад 30.05.2018 г. №178.
Створаны спецыяльныя мабільныя групы, у якія ўваходзяць спецыялісты пажарнай, санітарнай і іншых кампетэнтных службаў. Да 6 ліпеня яны правядуць абследаванні будаўнічых пляцовак рэгіёна, праверку адпаведнасці працоўных месцаў, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы. Будуць прыняты меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў аж да забароны эксплуатацыі.
Асаблівую ўвагу нададуць выкананню будаўніча-мантажных работ. Яны павінны праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі.
Планам мерапрыемстваў месячніка таксама прадугледжана пазачарговая праверка ведаў па пытаннях аховы працы ў службовых асоб і работнікаў, якія выконваюць будаўніча-мантажныя працы.
Мэта месячніка – забяспечыць выкананне ўстаноўленых патрабаванняў аховы працы і недапушчэнне выпадкаў вытворчых траўмаў на будпляцоўках Прыдняпроўскага рэгіёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59