Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Уладзімір Сінкевіч.

Конкурс адбудзецца сёння ў Маладзечне, і збярэ найлепшыя міліцэйскія сем’і з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта прадстаўнікі абласных упраўленняў унутраных спраў, супрацоўнікі райаддзелаў, якія ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці падраздзяленняў, дапамагаюць з арганізацыяй сумеснага вольнага часу супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх.
Кіраўнік сям’і, маёр міліцыі Аляксандр Анікееў займае пасаду начальніка часовага ізалятара для асоб, затрыманых або зняволеных пад варту Асіповіцкага РАУС. Яго жонка Наталля, таксама маёр міліцыі, – намеснік начальніка ўстановы па выхаваўчай рабоце з асуджанымі і спецыяльным уліку папраўчай установы адкрытага тыпу №48 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Магілёўскай вобласці. Аляксандр і Наталля выхоўваюць дачку Аляксандру. Яна вучыцца ў гімназіі ў 7 класе. У вольны час навучаецца ігры на фартэпіяна, танцам, захапляецца баскетболам.
Сям’я Анікеевых займаецца сабакагадоўляй. Зараз у іх гадуюцца дзве нямецкія аўчаркі, карлікавы пінчар і даберман. Неад’емнай часткай сямейнага жыцця стаў спорт. Аляксандр – неаднаразовы пераможца абласных турніраў па лёгкаатлетычным кросе і лыжных гонках. Прымае ўдзел у адносна новым відзе спорту – экстрэмальны бег з перашкодамі. Яшчэ адно хобі сям’і – матацыклы. Вось ужо на працягу сямі гадоў Аляксандр з жонкай і дачкой падарожнічаюць менавіта на двухколавым сябры. За апошнія гады яны ўсе разам наведалі не адну славутасць гарадоў нашай рэспублікі.
Акрамя таго, па заслужаную ўзнагароду ў Маладзечна адправілася пераможца абласнога конкурсу дзіцячага малюнка сярод дзяцей супрацоўнікаў на тэму «Сям’я! Служым разам!» навучэнка 2 класа Ксенія Васковіч з Кіраўска.
Рэспубліканская акцыя МУС «Сям’я! Служым разам!» кожны год праходзіць у два этапы. Традыцыйна першы з іх праводзіцца ў раённых і абласных органах унутраных спраў, ГУУС Мінгарвыканкама, установах адукацыі і дэпартаментах МУС, а таксама ва ўнутраных войсках МУС, дзе з падраздзяленняў выбіраюць каля трох сотняў найлепшых сем’яў. Затым, на другім этапе, вызначаюцца фіналісты. Асноўная мэта, якую імкнецца дасягнуць міліцэйскае ведамства, – захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя ідэалу моцнай і дружнай сям’і.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую