Упраўленнем крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама і Ленінскім РАУС Магілёва адшукваюцца трое непаўналетніх, якія ўцяклі з Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.
17-гадовыя Іван Янкоўскі і Аляксей Астапенка, а таксама 16-гадовы Кірыл Макарь 24 верасня прыкладна ў 18.00, разбіўшы акно на першым паверсе, самавольна сышлі з аддзялення бальніцы, дзе знаходзіліся на абследаванні.

Іван Янкоўскі
Як паведаміла начальнік аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Алена Пуцык, усе яны навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі вобласці. «Непаўналетнія наўмысна хаваюцца ад супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ухіляюцца ад навучання, схільныя да злачынстваў і бадзяжніцтва. Паводле нашай інфармацыі, яны накіраваліся ў Расійскую Федэрацыю. Аднаго з іх, раней судзімага за крадзяжы Івана Янкоўскага, выхаванца Магілёўскага дзяржаўнага СПТВ №2 закрытага тыпу, 8 верасня знайшлі на будоўлі ў Маскве, пасля таго, як 30 жніўня ён у кампаніі таварышаў самавольна сышоў з падлеткавага лагера ў Мсціслаўскім раёне», – расказала яна.

Кірыл Макарь
На момант самавольнага сыходу з бальніцы падлеткі былі апрануты ў бальнічныя піжамы ў шэра-сінюю клетку, на нагах шкарпэткі і сланцы. Але да гэтага часу ўжо маглі змяніць вопратку і абутак.

Аляксей Астапенка
Ва УУС аблвыканкама просяць усіх, хто мае звесткі пра магчымае месцазнаходжанне або напрамак руху непаўналетніх, паведаміць пра гэта ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах у Магілёве: 29-55-10, 29-55-55, +375 (33) 612-98-69, альбо 102.
Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59