Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да іх выраслі
З 1 мая ў сувязі са змяненнем БПМ зроблены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце за 75 гадоў, сацыяльных пенсій.
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах сакавіка 2018 года): у сярэднім на душу насельніцтва – Br206,58, працаздольнае насельніцтва – Br229,78, пенсіянеры – Br157,5, студэнты – Br199,75, дзеці ва ўзросце да 3 гадоў – Br132,98, дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br183,35, дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br223,91.
Мінімальны памер пенсіі па ўзросце (прызначаецца асобам, якія маюць стаж 25 (20) гадоў у мужчын і жанчын) з улікам даплаты ў памеры 20% сярэдняй заработнай платы для вылічэння пенсій склаў Br191,03 (Br51,65 – мінімальны памер, Br139,38 – даплата).
Сацыяльныя пенсіі, якія прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі, павялічыліся наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства (110% БПМ) – да Br227,24, інвалідам з дзяцінства II групы (95% БПМ) – Br196,25, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнага дзіцяці (85% БПМ) – Br175,59, інвалідам III групы (75% БПМ) – Br154,94, асобам, якія старэйшыя за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост (50% БПМ) – Br103,29, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя (80-110% БПМ) – ад Br165,26 да Br227,24.
Штомесячная даплата да пенсій непрацоўных пенсіянераў складае для людзей ва ўзросце 80 гадоў і больш Br51,65, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br38,73. Надбаўка да пенсій прадугледжана інвалідам I групы – Br51,65, пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, – Br25,82.
Павышэнне памеру пенсіі закранула і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы; асоб, узнагароджаных ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеняў, інвалідаў вайны.
Працоўныя пенсіі павялічыліся ў сярэднім на 5,4%
Гэта прадугледжана ўказам №142 «Аб павышэнні пенсій», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка.
Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 мая 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.
Павялічыліся дзіцячыя дапамогі
З 1 мая на дзяцей павялічыліся памеры дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складае Br2 065,8 (10 БПМ), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – Br2 892,12 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, – Br206,58 (100% БПМ).
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае Br103,29 (50% БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам, складае: на дзіця-інваліда, старэйшых за 3 гады – Br144,61 (70% БПМ), на дзяцей, якія старэйшыя за 3 гады і выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда), – Br103,29 (50% БПМ). Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае: з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў – Br206,58 (100% БПМ), з III і IV ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцём узросту 3 гадоў – Br247,90 (120% БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ, – Br144,61 (70% БПМ).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59