Рус Бел Eng 中文

Мінінфарм аб'явіў конкурс сярод СМІ на лепшае асвятленне ўборачнай кампаніі

Міністэрства інфармацыі праводзіць штогадовы рэспубліканскі конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жатва - 2018: И хлебом едины». Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.

Асноўныя мэты конкурсу - рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці аграрнага комплексу краіны, фарміраванне павагі да чалавека працы, паказ яркіх дасягненняў у ходзе ўборачнай кампаніі-2018, садзейнічанне выхаванню працавітасці ў моладзі на станоўчым прыкладзе лепшых сямейных экіпажаў, працоўных калектываў.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах у перыяд уборачнай кампаніі 2018 года.

Заяўкі на конкурс прымаюцца па 1 кастрычніка.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства інфармацыі. Цырымонія ўзнагароджання праходзіць у ліку мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая