Рус Бел Eng 中文

Міністры ў чэрвені правядуць выязныя прыёмы грамадзян у Магілёўскай вобласці

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у чэрвені правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

На 6 чэрвеня запланаваны прыём грамадзян у міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў Круглянскім райвыканкаме.

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка сустрэнецца з грамадзянамі ў Бабруйскім гарвыканкаме 8 чэрвеня. У гэты ж дзень правядзе прыём грамадзян міністр прамысловасці Віталь Воўк у Асіповіцкім райвыканкаме.

На 15 чэрвеня прызначаны прыём грамадзян у міністра абароны Андрэя Раўкова у Магілёўскім райвыканкаме, а таксама ў старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктара Назаранкі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая