Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначыла прыкладны пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый, пры якіх грамадзян, якія падпадаюць пад дзеянне Дэкрэта №1 аб садзейнічанні занятасці, могуць поўнасцю або часткова вызваліць ад аплаты жыллёва-камунальных паслуг па стопрацэнтным тарыфе. Такая інфармацыя са спасылкай на начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці міністэрства Алега Токуна апублікавана ў газеце «Звязда».
Сітуацыі ўмоўна падзялілі на чатыры блокі: звязаныя са станам здароўя; неабходнасцю догляду дзяцей, старэйшых за сем гадоў; пастаяннага або часовага догляду дарослых непрацаздольных грамадзян; адсутнасцю магчымасці працаўладкавання.
Вызваліць ад аплаты паслуг па стопрацэнтным тарыфе могуць, калі ў чалавека ёсць захворванне, якое з’яўляецца паказаннем да ўстанаўлення інваліднасці, але яна па нейкіх прычынах пакуль не аформлена, ці мае месца доўгае аднаўленне пасля траўмы, праходжанне курса лячэння і рэабілітацыі ад нарказалежнасці. Неабходнасць догляду дзяцей, старэйшых за сем гадоў, прадугледжвае, напрыклад, што школьнік знаходзіцца на дыспансерным уліку і навучаецца дома пасля хваробы. Могуць быць таксама такія аб’ектыўныя прычыны, як значная аддаленасць месца жыхарства ад органаў тэрытарыяльнай службы занятасці, нерэгулярная транспартная сувязь, адсутнасць вакансій па спецыяльнасці.
Спіс накіраваны ў аблвыканкамы і камісіі. «Гэты пералік прыкладны, ён не закрыты. У камісіі застаецца права прымаць рашэнне па кожнай канкрэтнай сітуацыі», – сказаў Алег Токун.
Як паведамлялася, Дэкрэт №1 накіраваны на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва.
Ключавая роля ў арганізацыі работы па выкананні нормаў дэкрэта адведзена мясцовым органам улады. Створаным імі камісіям па садзейнічанні занятасці прадастаўлены шырокія паўнамоцтвы. У тым ліку яны могуць прымаць рашэнні аб вызваленні на пэўны час працаздольных грамадзян, якія не заняты у эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры цяжкай жыццёвай сітуацыі. Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце ўрадам мер, накіраваных на актывізацыю прафілактычнай работы з працаздольнымі непрацуючымі грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, дзейнасць падатковых органаў па выяўленні і падаткаабкладанні скрытых даходаў фізічных асоб. У склад камісій уключаны дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59