Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясціў конкурс для маладых журналістаў, як паведамілі ў прэс-цэнтры НАК Беларусі.
Пераможцы конкурсу, а гэта 30 журналістаў з пяці кантынентаў, змогуць адправіцца на III летнія Юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэс, якія адбудуцца з 6 па 18 кастрычніка 2018 года, і прыняць удзел у асвятленні гэтага спартыўнага форуму.
Маладыя журналісты будуць асвятляць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама спаборніцтвы. Ім будзе прадастаўлены доступ да ўсіх задзейнічаных ў правядзенні спаборніцтваў аб’ектаў і галоўнага медыяцэнтру нароўні з іншымі прадстаўнікамі СМІ. Працу юных журналістаў будуць курыраваць больш дасведчаныя калегі.
За кошт сродкаў Міжнароднага алімпійскага камітэта пераможцам конкурсу МАК трэба прайсці прафесійную падрыхтоўку, якая ўключае практычныя заняткі па тэхнічным забеспячэнні, фота- і відэаздымцы, інтэрв’юіраванні, працы ў сацыяльных сетках, мікст-зонах і на прэс-канферэнцыях. Навучанне пройдзе на англійскай мове з 1 па 5 кастрычніка 2018 года.
Асноўныя крытэрыі, заяўленыя МАК: узрост журналістаў ад 18 да 24 гадоў; кандыдаты павінны быць студэнтамі факультэтаў журналісткі або кваліфікаванымі маладымі рэпарцёрамі; свабоднае валоданне англійскай мовай. Кандыдаты павінны скласці рэзюмэ на англійскай мове, даць партфоліа з працамі і спасылкамі на артыкулы і ў тэрмін да 30 кастрычніка 2017 года накіраваць ліст у НАК Беларусі на электронную пошту: press@noc.by. У лісце таксама варта пазначыць нумар тэлефона, каб мелася магчымасць звязацца з кандыдатамі.
Усе заяўкі, якія паступілі ад маладых журналістаў, НАК Беларусі адправіць у штаб-кватэру Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў 1 лістапада 2017 года, адкуль працы паступяць у Міжнародны алімпійскі камітэт. З 16 лістапада па 10 снежня бягучага года супрацоўнікі МАК звяжуцца з кандыдатамі і правядуць субяседаване, па выніках якога будзе прынята рашэнне аб тым, хто адправіцца ў Буэнас-Айрэс. Пераможцаў конкурсу абвесцяць 12 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31