Рус Бел Eng 中文

Міжнародны дзень студэнтаў: навучэнцы часова заменяць адміністрацыю МДУ імя А. А. Куляшова

Міжнародны дзень студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада, у МДУ імя А. А. Куляшова будзе абвешчаны Днём самакіравання. Пра гэта расказалі ў ВНУ.

Моладзь часова зойме пасады адміністрацыі ўніверсітэта. Усяго ў спісе для падбору дублёраў з ліку студэнтаў 24 кандыдатуры, у тым ліку рэктара, прарэктараў, членаў дэканата, начальнікаў падраздзяленняў.

«Адна з асноўных задач Дня самакіравання – павышэнне сацыяльнай актыўнасці рабят, узроўню іх прававой і палітычнай культуры, – адзначыла начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Людміла Набокава. – Вядома, немалаважна для нас і выяўленне найбольш перспектыўных студэнтаў для фарміравання кадравага рэзерву».

У цэлым у МДУ імя А. А. Куляшова пройдзе больш за 20 мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню студэнтаў. Творчыя калектывы ВНУ паўдзельнічаюць у святочных канцэртах, конкурсных і забаўляльных праграмах. Клуб «Лабірынт» практычна ўвесь тыдзень будзе запрашаць жадаючых на вечары адпачынку «Сярод сяброў». У ВНУ таксама адкрыецца фотавыстава Міхаіла Ганіна «Па Еўропе за 15 хвілін...», і адбудзецца конкурс «Давайце пазнаёмімся», дзе на сцэне бліснуць талентамі першакурснікі. З 15 па 17 лістапада студэнты ўніверсітэта будуць удзельнічаць у рэспубліканскім прафсаюзным форуме «Студэнцкая восень»: прадстаўнікі МДУ імя А. А. Куляшова прэзэнтуюць у Мінску некалькі музычных нумароў, прафарыентацыйную выставу і студэнцкія СМІ. Паралельна ў інтэрнатах універсітэта пройдуць круглыя і дыскусійныя сталы, акцыі, дыскатэкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая