Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» пройдзе ў Беларусі 25 лістапада.

Дэлегацыі прыбылі ў Мінск. У Нацыянальным аэрапорце ў VIP-зале іх сустрэлі беларускія валанцёры.
Рэпетыцыі ўдзельнікі конкурсу песні пачнуць 20 лістапада. Усім 20 дэлегацыям краін-удзельніц трэба будзе прайсці па чырвонай дарожцы і падзяліцца ўражаннямі з журналістамі. У цырымоніі прыме ўдзел больш за 300 чалавек. Сярод іх самі канкурсанты і іх дэлегацыі, запрошаныя госці, валанцёры, беларускія і замежныя журналісты.

«Афіцыйны старт еўратыдня дадуць старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і выканаўчы дырэктар конкурсу «Еўрабачанне» Ён Ола Санд. Вядучымі грандыёзнага свята стануць Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя. Вядучыя праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» і праекта «Тэлераніца» пагутараць з юнымі артыстамі на чырвонай дарожцы», – адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018» адразу пасля «Панарамы» пакажуць каналы «Беларусь 1»і «Беларусь 24». Таксама яе можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі. Акрамя таго, усе падрабязнасці аб дзіцячым конкурсе песні можна даведацца з «Дзённікаў Light up!”, якія выходзяць на «Беларусь 1» па буднях у 20.55, а па нядзелях у вялікім фармаце ў 20.15.
Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2018» прадставіць Даніэль Ястрэмскі. Ён стаў пераможцам фіналу нацыянальнага адбору на міжнародны песенны форум з кампазіцыяй «Time». Юны выканаўца – удзельнік тэлевізійных шоў і конкурсаў, такіх, як «Ва Украіны ёсць таленты», «Дзіцячая Новая хваля», ён удзельнічаў у кастынгу шоу «Голас. Дзеці» (Расія). Даніэль навучаўся ў Акадэміі Ігара Крутога. А перад фіналам адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» у юнага выканаўцы быў сапраўдны праматур па гарадах Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07