Міжнародны стартап-фестываль нацыянальнай кухні пройдзе ў Магілёве 29 сакавіка падчас тыдня сучаснага кулінарнага мастацтва ў сферы HoReCa ў дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведаміла прарэктар па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Вольга Мацікава.
Заяўкі на ўдзел у ім ужо падалі каманды з Літвы, Польшчы, Балгарыі, Расіі. Вялікую цікавасць фестываль выклікаў і ў студэнтаў Украіны. Напрыклад, Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій ужо падала тры заяўкі на ўдзел, а Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі – дзве.
«Мы чакаем, што студэнты прадставяць на ім крэатыўныя ідэі і праекты, у тым ліку гатовыя да рэалізацыі ў некалькіх кірунках: «Кулінарны брэнд», «Паслуга», «Тэхналогія вытворчасці», «Аб’ект грамадскага харчавання». У ходзе мерапрыемства мы выберам найлепшыя ідэі, якія, я спадзяюся, будуць увасоблены ў жыццё. Гэта значыць, у нас з’явяцца арыгінальныя рэцэптуры, тэхналогіі і аб’екты харчавання», – адзначыла Вольга Мацікава.
У якасці членаў журы на фестывалі будуць працаваць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Гэта кіраўнік гільдыі шэф-повараў Беларусі Аляксандр Чыкілеўскі, аўтарка інтэрнэт-праекта «Смачны Блог» Таццяна Назарук, намеснік галоўнага эксперта Беларусі WorldSkillsBelarus па кампетэнцыі «Кулінарнае мастацтва» Павел Макаўка і інш.
Падчас тыдня сучаснага кулінарнага мастацтва ў сферы HoReCa з 28 па 30 сакавіка пройдуць кулінарны конкурс прафесійнага майстэрства, моладзевы міжнародны конкурс прафмайстэрства па правілах WorldSkills па кампетэнцыі «Кулінарнае мастацтва». Моладзь чакаюць лекцыі, семінары, майстар-класы, тэматычныя экскурсіі і забаўляльная праграма.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59