Дэлегацыя прадстаўнікоў Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў сёння наведае Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Першы аб’ект для наведвання – Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі, з якім жаночы клуб супрацоўнічае на працягу трох апошніх гадоў. Як правіла, два разы на год жанчыны наведваюць сацыяльную ўстанову. Яны аказваюць дапамогу і кожны раз прывозяць з сабой падарункі і прысмакі для выхаванцаў.
«На гэты раз мы дамовіліся загадзя, што яны прывязуць неабходную мэблю, тканіны для пасцельных прыналежнасцяў і, вядома, прысмакі для дзяцей, – сказала галоўны ўрач Дома дзіцяці Наталля Александровіч. – А нашы выхаванцы падрыхтавалі для жаночага клуба творчы падарунак – невялікі канцэрт».
Падчас наведвання рэгіёна жанчыны азнаёмяцца з вопытам работы сацыяльных устаноў абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна па абслугоўванні пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама яны абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння. Гасцей таксама чакае знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада на Дняпры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка