Рус Бел Eng 中文

Mogilev invest day адбудзецца ў Магілёве 28 снежня

Mogilev invest day адбудзецца 28 снежня ў Магілёве ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.

Дзелавы форум стане завяршальным этапам цыкла адукацыйных стартап-мерапрыемстваў. У іх ліку стартап-школы «Майстэрня ідэй», «Інтэнсіў. Ад бізнес-ідэі да бізнес-праекта», абласны турнір па праграміраванні Coding Fest-2 і навучальныя майстар-класы рэгіянальнага прадстаўніцтва бізнес-школы ІПМ ў Магілёве.

Некамерцыйнае мерапрыемства, накіраванае на павелічэнне колькасці прарыўных бізнэс-ідэй і выхаванне прадпрымальніцкай ініцыятывы, з’яўляецца часткай папулярнага фармату Invest weekend, які праводзіцца ў Беларусі ўжо больш за шэсць гадоў. Кожны аўтар можа прэзентаваць сваю задумку, прайсці краш-тэст ідэі, каб, улічваючы рэкамендацыі прафесіяналаў, увасобіць праект у жыццё.

Арганізатары: камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва».

Партнёры: ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў», ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», абласная арганізацыя ГА БРСМ, упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Пачатак мерапрыемства (рэгістрацыя удзельнікаў) у 10.30.

Падрабязнасці на сайце www.business-centre.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая