Моладзь Магілёўшчыны падключыцца да ініцыятывы ГА «БРСМ» па зборы прапаноў для будучых дэпутатаў. У гэты дзень саюз моладзі краіны абвесціць пра старт рэспубліканскай акцыі «Моладзь вырашае!», прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання.
Па ўсёй Беларусі кожны выбаршчык зможа напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам, накіраваўшы іх у спецыяльныя скрыні, устаноўленыя ў месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама падчас моладзевых акцый, прысвечаных выбарам. У Магілёве 22 студзеня можна будзе пакінуць пажаданні будучым дэпутатам з 18.00 да 19.00 у скверы 40-годдзя Перамогі, каля ГЦ «Гіпа» (вул. Маўчанскага, 6), каля ГЦ «Прэстан» (прасп. Пушкінскі, 12). У Бабруйску жадаючых далучыцца да акцыі чакаюць з 15.00 да 17.00 на пляцоўцы каля тэатра драмы і камедыі імя У. І. Дуніна-Марцінкевіча (вул.Сацыялістычная, 105).
Мерапрыемствы акцыі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны па 17 лютага ўключна. Плануецца, што ў дзень старту рэспубліканскай акцыі ў абласцях адбудзецца каля 130 мерапрыемстваў.
У Магілёўскай вобласці можна будзе напісаць пажаданні будучым дэпутатам 22 студзеня:
13.00-14.00, г.Бялынічы, вул.Савецкая, 11,
14.00-15.00, Бабруйскі р-н, в. Брожа, каля магазіна,
13.00-14.00, Бабруйскі р-н, в. Леніна, каля магазіна,
13.00-14.00, Бабруйскі р-н, в. Лейчыцы, каля магазіна,
17.00-18.00, г.Быхаў, вул.Пралетарская,
17.30-18.30, г.Быхаў, вул.Чырвонаармейская,
13.00-14.00, г.п. Глуск, бульвар Грахоўскага,
10.00-11.00, г. Горкі, плошча ДК УА «БДСГА»,
12.00-13.00, г. Горкі, плошча І. І. Якубоўскага,
13.00-14.00, г. Дрыбін, вул. Савецкая, д. 5, каля Цэнтральнай раённай аптэкі №31,
12.00-14.00, г.Кіраўск, вул. Церашковай,
10.00-14.00, Клічаўскі р-н, а/г Бацэвічы,
10.00-14.00, г.Клічаў, вул. Якава-Зайца,
10.00-14.00, г. Клічаў, вул Ленінская,
13.00-14.00, г.Клімавічы, раённы міні-рынак па вул. 50 гадоў СССР, міні-рынак па вул. Леніна, цэнтральны рынак,
17.00-19.00, г.Касцюковічы, м-н. Маладзёжны, вул.Ленінская,
13.00-14.00, г. Крычаў, вул. Савецкая, 8A, пляцоўка магазіна «Еўраопт»,
13.00-14.00, каля Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея,
13.30-14.30, каля раённага Дома культуры,
13.00, Магілёўскі р-н, каля машыннага двара ААТ «Палыкавічы»,
13.30-14.30, Магілёўскі р-н, каля ДУА «Мяжысецкая СШ»,
13.00-14.00, г.Мсціслаў, вул. Школьная, вул. Пятра Мсціслаўца, вул. Савецкая,
13.00-14.00, г.Асіповічы, вул. Сумчанкі, 55, вул. Сумчанкі, 37,
13.00-14.00, г.Слаўгарад, вул. Ленінская, адкрытая пляцоўка кінатэатра «Радзіма»,
10.00-12.00, г.п.Хоцімск, вул.Кірава,
10.00-11.30, г.п.Хоцімск, вул.Кірава,
10.00-12.00, г.п.Хоцімск, вул.Лермантава,
10.00-11.00, г.п.Хоцімск, вул.Лермантава,
15.00-16.00, Чавускі р-н, а/г Каменка,
17.00-18.00, г.Чавусы, зав. Першамайскі (каля крамы «Еўраопт»),
17.00-19.00, г. Чэрыкаў, гарадскі парк,
13.00-14.00, г.Шклоў, вул. Савецкая, д. 46, вул. Я. Коласа, д. 40, вул. 70 год Вялікай Перамогі, д. 4.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31