Рус Бел Eng 中文

Моладзь Магілёва зоймецца добраўпарадкаваннем прылеглай да Палаца культуры вобласці тэрыторыі

Моладзь Магілёва зоймецца добраўпарадкаваннем прылеглай да Палаца культуры вобласці тэрыторыі. Сёння ў 14.30 тут стартуе працоўная акцыя «#ЗаДело», якая пройдзе ў рамках агульнарэспубліканскага моладзевага праекта пад аналагічнай назвай. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Штатныя супрацоўнікі і актыў БРСМ, байцы студэнцкіх атрадаў будуць працаваць сумесна са спецыялістамі арганізацыі ААТ «Будаўнічы трэст №12» Кіруючая кампанія Холдынгу «БУДТРЭСТ – ХОЛДЫНГ».

«Магілёўскім гарвыканкамам у верасні аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку, – адзначылі суразмоўцы. – Таму моладзь, якая жыве ў горадзе на Дняпры, актыўна прымае ўдзел ва ўборцы і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра».

Палац культуры вобласці абраны першым аб’ектам працоўнай акцыі не выпадкова. Зусім хутка ўстанова культуры стане адным з асноўных аб’ектаў V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве ў пачатку кастрычніка. Тут адбудуцца ключавыя мерапрыемствы найважнейшай падзеі – дзелавыя сустрэчы і перамовы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая