Прафсаюзны форум студэнцтва «Студэнцкая восень» пройдзе ў Магілёве 15 лістапада. Ён збярэ прадстаўнікоў 20 устаноў адукацыі з Магілёва, Бабруйска, Горак, Кіраўскага, Клічаўскага і Клімавіцкага раёнаў. У мерапрыемствах форума прыме ўдзел больш за 700 студэнтаў і навучэнцаў.
Маладыя людзі наведаюць буйныя прадпрыемствы абласнога цэнтра, у тым ліку ААТ «Магілёўліфтмаш», «Булачна-кандытарскую кампанію«Дамачай»», Магілёўскую фабрыку марожанага, «Бабушкину крынку» «Магатэкс»,«Магілёўхімвалакно», Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў, Магілёўскія электрычныя сеткі. Тут яны пазнаёмяцца з вытворчасцю і вопытам работы першасных прафсаюзных арганізацый. Ім раскажуць аб стымулюючых гарантыях, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам у адпаведнасці з дзеючым беларускім заканадаўствам і калектыўнымі дагаворамі.
Далей удзельнікі форуму наведаюць выставу прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі і масмедыя ўстаноў вышэйшай адукацыі, прымуць удзел у круглым стале на тэму «Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці». Акрамя таго, у межах форума будзе рэалізаваны спецыяльны праект для абітурыентаў горада Магілёва «Універсітэцкае асяроддзе».
Адным са значных мерапрыемстваў стане гала-канцэрт «Мая ВНУ – Мая малая радзіма», які пройдзе ў ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» з удзелам найлепшых творчых калектываў і выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі Магілёва і вобласці. Плануецца, што кожная навучальная ўстановапрадставіць на сцэне не менш двух творчых нумароў. Таксама ў межах гала-канцэрта плануецца правесці цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў стыпендый Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
Моладзевы прафсаюзны форум «Студэнцкая восень» праходзіць сёлета ў новым фармаце: для студэнцкай моладзі Рэспублікі падрыхтавана праграма ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны. 14 лістапада форум адкрыецца ў Мінску сталічнымі студэнтамі, 15-16 лістапада эстафету падхопіць навучэнцкая моладзь усіх рэгіёнаў – Брэста, Віцебску, Гомеля, Гродна і Магілёва.
Нагадаем: прафсаюзны форум студэнцтва «Студэнцкая восень» пройдзе ўжо трэці раз. У мінулым годзе ён сабраў больш за 1 тыс. удзельнікаў з 43 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Форум закліканы стымуляваць актыўны ўдзел студэнтаў у грамадскім жыцці ўстаноў адукацыі, папулярызаваць дзейнасць па абароне сацыяльных і працоўных правоў навучэнцкай і працоўнай моладзі. Навучальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў межах форума, накіраваны на садзейнічанне забеспячэнню занятасці моладзі, зніжэнне адтоку і замацаванне маладых спецыялістаў на працоўных месцах, а таксама наладжванне канструктыўнага дыялогу паміж выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі і кіраўніцтвам прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31