Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве плануюць перакрыць для руху транспарту з 3 верасня. Планы па рэалізацыі праекта абмяркоўвалі на планёрцы ў гарвыканкаме.
Прыпыненне эксплуатацыі пуцеправода выклікана пачаткам рамонтных работ на ім, а таксама падмоставай яго часткі. У сувязі з закрыццём моста зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама, памяняюць часткова шлях руху 17 маршрутаў, а пройдуць яны ў асноўным праз аўтавакзал. Больш падрабязны расклад будзе паведамлены пазней.
Калі старт рамонтных работ на мосце адбудзецца 3 верасня, мостабудаўнікі абяцаюць завяршыць аб’ём, які дазваляе адкрыць рух транспарту па пуцеправодзе, ужо 7 лістапада бягучага года.
Мост па вуліцы Першамайскай сёння самы стары гарадскі пуцеправод: яму больш за сто гадоў. Даўжыня яго 45 метраў. Пасля рамонту памеры моста застануцца ранейшымі, а зменіцца толькі яго знешні выгляд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59