Філіял Нацыянальнага мастацкага музея «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» сёння адкрылі пасля капрамонту і рэстаўрацыі ў Магілёве.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, міністр культуры Юрый Бондар, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

«Адкрыццё пасля капрамонту фактычна зноў створанага музея – значная падзея ў культурным і духоўным жыцці краіны, – адзначыў старшыня Савета Рэспублікі. – Гэта выдатны падарунак жыхарам і гасцям Магілёва. Сімвалічна, што ён адкрываецца менавіта ў Дзень ведаў. Бо ўсё, што мы робім, – для нашага падрастаючага пакалення, яго выхавання на аснове нацыянальных традыцый і базавых духоўных каштоўнасцяў».
Міхаіл Мясніковіч падзякаваў усім, хто прымаў удзел у гэтай добрай справе, а асаблівыя словы ўдзячнасці за асабісты ўклад выказаў генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову і мэру Магілёва Уладзіміру Цумараву.
У сваю чаргу Юрый Бондар падкрэсліў значнасць гэтай падзеі для нацыянальнай культурнай спадчыны. «Сённяшні дзень можна назваць другім днём нараджэння музея. Рамонт гістарычнага будынка і стварэнне новых экспазіцый працягваліся з 2013 года, на гэта было выдаткавана з розных крыніц больш Вг3 млн. І сённяшняе адкрыццё абноўленай установы культуры сведчыць яшчэ і аб вялікай увазе дзяржавы, якую яна надае нацыянальнай культуры», – сказаў міністр.

Ён выказаў упэўненасць, што гэты культурны аб’ект стане месцам прыцягнення моладзі і эфектыўным інструментам эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення. «Характэрна, што мы адкрываем музей у Год малой радзімы. Бо творы Вітольда Каэтанавіча, які з’яўляецца яркім прадстаўніком школы мастацкага рэалізму, апяваюць прыгажосць беларускай зямлі і прыроды. Таму мне б хацелася пажадаць музею вялікай будучыні, каб гэта яркая кропка на культурнай карце краіны з’яўлялася для ўсіх невычэрпнай крыніцай натхнення», – сказаў Юрый Бондар.

Ганаровыя госці ўрачыстасці азнаёміліся з экспазіцыяй абноўленага музея і ўсклалі кошык з кветкамі да бюста Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
Дзякуючы праведзенаму капрамонту з рэстаўрацыяй установа культуры цяпер адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Ва ўсіх залах музея абноўлены інтэр’еры, дызайн, мэбля, ёсць выставачнае і мультымедыйнае абсталяванне. Тут з’явілася сістэма клімат-кантролю і пылаўлоўлівання. Экспазіцыі прадстаўлены ў новым кантэксце і канцэптуальна змененыя.

На першым паверсе разгарнулася выстава «Калі мы былі дзецьмі», на якой прадстаўлена больш за 70 твораў графікі, жывапісу і скульптуры. На другім паверсе абноўлена пастаянна дзеючая экспазіцыя мемарыяльнага раздзела музея Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з музычнай гасцінай, а на трэцім – лекцыйная зала і пляцоўка для правядзення інтэрактыўных мерапрыемстваў.
Падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве, тут адкрыецца выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі (Масква). Будуць прадстаўлены творы мастакоў з кола калегаў, сяброў і паплечнікаў Вітольда Каэтанавіча. У прыватнасці, гледачы змогуць атрымаць асалоду ад адной з самых вядомых работ Ісаака Левітана «Над вечным спакоем», а таксама ўбачыць творы Абрама Архіпава, Станіслава Жукоўскага і іншых майстроў пэндзля.

Музей адкрыты 24 снежня 1982 года. Гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. У фондах нацмузея захоўваецца 460 жывапісных твораў народнага мастака БССР і РСФСР, у Магілёве экспануецца 40. Акрамя таго, тут прадстаўлена шмат дакументальных матэрыялаў, фотаздымкаў і асабістых рэчаў майстра пэндзля.
Фота ўл.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07