Рус Бел Eng 中文

Музей Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адкрыецца пасля капітальнага рамонту 1 верасня

Музей Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адкрыецца пасля капітальнага рамонту 1 верасня. Пра гэта распавяла дырэктар філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Святлана Строгіна.

Маштабная рэканструкцыя будынка пачалася ў маі 2013 года. Яна прадугледжвала поўную замену даху, рэстаўрацыю фасада, абнаўленне экспазіцыйных залаў і добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі.

Сёння будаўнічыя работы завершаны ў поўным аб'ёме як звонку, так і ўнутры будынка. Залы другога і трэцяга паверхаў рыхтуюцца прыняць пастаянна дзеючую экспазіцыю - звыш 50 палотнаў і эцюды народнага мастака БССР і РСФСР Вітольта Бялыніцкага-Бірулі, а таксама асабістыя рэчы мастака: эцюднік, пэндзлі, палітра, мэбля, зробленая ў Абрамцаўскай майстэрні, фотаархіў і дакументы, у тым ліку лісты Ільі Рэпіна.

Анфіладу залаў першага паверха аддадуць пад зменныя выставы. Першая адкрыецца таксама 1 верасня і будзе прысвечана дзецям. Тут прадставяць працы беларускіх і расійскіх мастакоў канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў, якія знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Да пачатку кастрычніка выставу зменіць экспазіцыя з фондаў Траццякоўскай галерэі.

По матэрыяле партала mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая