У Круглым стартавала акцыя «Музей у кожны двор». Пра гэта паведаміла дырэктар Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Віія Гапаева.
«Мы стварылі некалькі тэматычных экспазіцый, кожная з якіх лёгка ўмяшчаецца ў адзін вялікі чамадан. З выставамі падарожнічаем па дварах райцэнтра, каб наведаць юных жыхароў горада, правесці для іх на канікулах займальныя экскурсіі. Да гэтага часу ў нас была этнаграфічная тэматыка. Прыязджаючы ў чарговы гарадскі дворык, мы расказвалі аб гісторыі Круглянскага краю, мясцовых традыцыях, знаёмілі са старадаўнімі прадметамі побыту. У наш чамаданчык («Музей у чамадане») мясціліся невялікі старадаўні прас, ручнік, лапці: інфармацыю мы пацвярджалі наглядна», –заўважыла дырэктар музея.
Да свята горада і Дня Незалежнасці Беларусі падрыхтавана новая тэматычная экспазіцыя. «Мы раскажам дзецям аб знакамітых людзях Кругляншчыны, якіясваёй доблесцю, адвагай і мужнасцю адстаялі нашу незалежнасць, свабоду і мірнае неба над галавой, –падкрэсліла суразмоўца. – Напрыклад, наш зямляк, Герой Савецкага Саюза Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі асабліва вызначыўся ў 1944 годзе ў баях за венгерскі населены пункт Надзьбаём. Умела манеўруючы самаходнай артылерыйскай устаноўкай, сяржант Лавянецкі дапамог экіпажу падбіць тры варожыя танкі і рассеяць батальён пяхоты. Адважны механік-кіроўца самаходкі быў цяжка паранены, але працягваў змагацца з ворагам. Загінуў смерцю храбрых у падпаленай фашыстамі баявой машыне, пахаваны ў Венгрыі на месцы апошняга бою».
У чамадане-музеі дзецям прывязуць фота часоў Вялікай Айчыннай вайны, лісты з фронту, асабістыя рэчы герояў і нават макеты зброі тых гадоў. З новай экспазіцыяй і тэматычнай экскурсіяй хлопцаў і дзяўчат пазнаёмяць ужо 21 чэрвеня ў двары па вуліцы Савецкай, 86 (15.00). Аб тым, што ў двор прыедзе музей, даюць анонсы ў сацсетках, мясцовых СМІ, размяшчаюць друкаваныя аб’явы.
Ідэя наведаць юных жыхароў Круглага падчас летніх канікул работнікам музея прыйшла яшчэ год таму. «Тады мы зрабілі некалькі выездаў. Новы фармат экскурсій спадабаўся дзецям, і мы вырашылі гэта рабіць на пастаяннай аснове. Каб забавы на свежым паветры неслі не толькі аздараўленчы характар, але і пазнавальны, музей цяпер сам прыходзіць у двор да дзятвы», – адзначыла Віія Гапаева.
Толькі за лета супрацоўнікі музея плануюць наведаць 8 двароў у жылых мікразонах Круглага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую