У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося сем пажараў, адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
14 кастрычніка каля паўночы ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання жылога дома ў пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна. Мясцовыя жыхары заўважылі гарэнне, калі дом ужо палаў. Пад абваленымі канструкцыямі на падлозе аднаго з пакояў выратавальнікі знайшлі труп мужчыны, як мяркуецца, 39-гадовага гаспадара. Агонь знішчыў дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.



13 кастрычніка каля 7 гадзін раніцы паступіла паведамленне аб пажары ў магазіне «Ветразь”, размешчаным па вуліцы Савецкай у Крычаве. У выніку ўзгарання халадзільнай вітрыны ўся гандлёвая залабыла задымлена. Магазін яшчэ не працаваў, таму людзей у ім не было. У лічаныя хвіліны полымя было ўтаймавана. Меркавана пажар адбыўся па прычыне кароткага замыкання праводкі халадзільнай вітрыны.




Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую