Мясны і сельскагаспадарчы кірмашы пройдуць у выхадныя ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Так, 20 кастрычніка з 10.00 да 17.00 і 21 кастрычніка з 10.00 да 15.00 на пляцоўцы каля ААТ «Магілёўатракцыёны» (праспект Пушкінскі, 7) разгорнецца мясны кірмаш. Тут пакупнікам прапануюць шырокі асартымент мясной прадукцыі з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі. Таксама будзе магчымасць купіць мёд, агародніну, саджанцы. Запланавана работа грамадскага харчавання.
19-21 кастрычніка на пляцоўцы ля Грабянёўскага рынку будзе працаваць сельскагаспадарчы кірмаш. На гандлёвых радах прадставяць плодаагароднінную прадукцыю, саджанцы, тавары для дома, вырабы рамеснікаў і інш.
Акрамя таго, 20 кастрычніка вырашана арганізаваць дадатковы восеньскі кірмаш на тэрыторыі, прылеглай да СШ № 17 Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59