На абласны этап XI рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена 550 работ з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Эма Урублеўская.

Паводле слоў суразмоўніцы, найбольш ярка і крэатыўна паказалі сябе навучальныя ўстановы Дрыбінскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Магілёўскага, Чэрыкаўскага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. З устаноў прафесійнай адукацыі – эканамічны, тэхналагічны, політэхнічны, Клічаўскі аграрны каледж, Чэрыкаўскі прафесійны ліцэй №11.
Работы ацэньвала журы ў складзе прадстаўнікоў упраўлення адукацыі аблвыканкама, Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, абласнога цэнтра творчасці, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Як адзначыла Эма Урублеўская, у гэтым годзе прыкметна павысілася актыўнасць удзелу ў конкурсе устаноў дашкольнай адукацыі, якія дэманструюць аўтарскія распрацоўкі дыдактычных матэрыялаў па фарміраванні культуры энергазберажэння ў дзяцей дашкольнага ўзросту: «Старыя казкі на новы лад. Асновы энергазберажэння для дашкольнікаў» (яслі-сад №62 Магілёва), «Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага!» (Міхееўскі яслі-сад), «Асцярожна! Смецце!» (Пудаўнянскі яслі-сад).
Прыцягваюць увагу цікавыя назвы праектаў: «Салома як альтэрнатыўны матэрыял сучаснасці і будучыні» і «Экафільтр для вады ў хатніх умовах» (СШ № 20 Магілёва), «Святло без батарэйкі» (СШ №21 Магілёва»), «Настольная гульня «Транжырык ў доме» (СШ №9 Бабруйска), «Тэлевізар са старога манітора» (Верамейская сярэдняя школа).

Як паказвае практыка, важнай умовай эфектыўнасці рашэння любой праблемы з’яўляецца мэтанакіраваная праца і сістэмны падыход.
Ва ўстановах адукацыі вобласці склалася і досыць паспяхова дзейнічае сістэма работы па фарміраванні ў вучняў уяўленняў і ведаў па пытаннях энергазберажэння і выхаванні адказных адносін да выкарыстання і эканоміі энергарэсурсаў. Гэта пацвярджаюць прадстаўленыя работы ў намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыi». Сярод іх – «Экскурсія ў школу будучыні» (СШ №8 Крычава), «Эканомная школа» (СШ №19 Магілёва), «Наш напрамак – энергазберажэнне» (Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж), «Ідучы па зямлі з адкрытымі вачыма» (Камсеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Падвядзенне вынікаў рэгіянальнага этапу конкурсу, выбар і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 23 студзеня на базе дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон-2017» у Мінску.
Конкурс праектаў па эканоміі і беражлівасці праводзіцца ў Беларусі з 2007 года.

Конкурс праектаў па эканоміі і беражлівасці праводзіцца ў Беларусі з 2007 года. Спаборніцтва праводзіцца з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам рэалізацыі сацыяльна значных праектаў па энергазберагальных тэхналогіях, усвядомленых адносін да энергарэсурсаў, прапаганды метадаў эканоміі энергіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31