Рус Бел Eng 中文

На арганізацыю свята «Купалле» аб'яўлены конкурс

На арганізацыю і правядзенне свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») аб'яўлены конкурс, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Стаць удзельнікамі конкурсу могуць выканаўцы, якія маюць вопыт работы па арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню не меншы за 6 гадоў, наяўнасць у штаце кваліфікаванага персаналу супрацоўнікаў з вопытам у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню (не меншым за 6 гадоў). Для пацвярджэння адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням удзельнік павінен прадставіць дакументы, што засведчваюць яго права ажыццяўляць гэту дзейнасць, кароткае апісанне мастацкай канцэпцыі мерапрыемства, інфармацыю аб наяўнасці вопыту работы і кваліфікаваным персанале, мяркуемым складзе рэжысёрска-пастановачнай групы, а таксама ўдзельнікаў мерапрыемства, наяўнасці ўласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора, і іншыя дакументы.

Пераможца конкурсу павінен будзе арганізаваць і правесці на высокім мастацкім і арганізацыйным узроўні гала-канцэрт, арганізаваць работу рэжысёрска-пастановачнай групы, адміністрацыйнага персаналу, вырашыць пытанні па забеспячэнні абсталяваннем.

Тэрмін падачы прапаноў - да 20 красавіка. З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства культуры Беларусі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая