У ААТ «Белшына» прапрацоўваюць праграму фінансавага аздараўлення прадпрыемства. Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка правёў на прадпрыемстве нараду, дзе абмяркоўваліся шляхі выхаду арганізацыі са складанай фінансавай сітуацыі, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Уладзімір Карпяк у дакладзе прааналізаваў эканамічнае становішча прадпрыемства, расказаў аб прынятых мерах і намечаных праграмах фінансавага аздараўлення, а таксама агучыў праблемы, якія патрабуюць падтрымкі з боку органаў дзяржкіравання.

Ён адзначыў, што для павышэння эфектыўнасці працы праводзіцца рэарганізацыя тавараправоднай сеткі «Белшыны» ў Расіі і далучэнне яе да галіновай сеткі ТПС канцэрна «Белнафтахім». Праводзіцца тэндар на закупку асноўных відаў сыравіны на 2019 год. Выконваюцца мерапрыемствы па скарачэнні тэрмінаў абарачальнасці фінансавых сродкаў. Завяршаюцца выпрабаванні новых звышбуйнагабарытных шын дыяметрам 57 дзюймаў, выпушчаных падчас рэалізацыі першай чаргі інвестпраекта «Галоўны корпус завода ЗБГШ. Стварэнне вытворчасці ЦМК шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63 дзюймаў з рэканструкцыяй падрыхтоўчага цэха». Ва ўмовах зніжэння рэнтабельнасці продажаў і высокай закрэдытаванасці арганізацыя прыступае да рэалізацыі другой чаргі праекта. У сувязі з гэтым «Белшына» адчувае складанасці ў падтрымцы сваіх сельскагаспадарчых і сацыяльных аб’ектаў.
Уладзімір Сямашка даў шэраг даручэнняў як кіраўніцтву ААТ «Белшына», так і іншым прысутным кіраўнікам. Праца ААТ «Белшына» па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад урадавым кантролем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24