На Магілёўшчыне раённыя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа перадалі ўдзельнікам уборачнай кампаніі 860 медыцынскіх аптэчак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной структуры Андрэй Мартыноўскі.
«Штогод рэгіянальная структура клапоціцца пра здароўе тых, хто ў перыяд уборачнай кампаніі з раніцы да позняга вечара працуе на хлебнай ніве, – адзначыў суразмоўца. – У гэтым годзе ў рамках акцыі «Ураджай – 2018» былі ўкамплектаваны і набыты медыкаменты на суму Br6 тыс. 644,20».

Набытыя аптэчкі, забяспечаныя яшчэ і памяткамі, як правільна паводзіць сябе ў гарачае надвор’е, уручаюць прама ў полі. Напрыклад, у Магілёўскі раён перададзена 212 аптэчак для экіпажаў камбайнаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, у Быхаўскі – 100, Бабруйскі – 61, Дрыбінскі – 41. Асаблівая ўвага надаецца раёнам, пацярпелым у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Так, у Хоцімскі накіравана 40 аптэчак, у Касцюковіцкі і Клімавіцкі – па 35.
Фота – Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59