Рус Бел Eng 中文

На Магілёўшчыне ўпершыню пройдзе фестываль для пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост»

Фестываль для пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост» упершыню пройдзе ва ўсіх абласцях Беларусі на базе аграсядзіб. На Магілёўшчыне 23 верасня форум прыме «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён), паведамілі карэспандэнту сайта ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Адпачынак у вёсцы».

Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да праблем людзей «трэцяга ўзросту» ў сельскіх рэгіёнах і прывабліванне іх да творчай дзейнасці. Фестываль прымеркаваны да Дня пажылога чалавека (1 кастрычніка) і Года малой радзімы.

Праграма форуму ўключае шэраг трэнінгаў і майстар-класаў (кулінарных, па традыцыйных рамёствах, здаровым ладзе жыцця і інш.). На фестывалі будуць працаваць забаўляльныя і навучальныя тэматычныя зоны: «ЗЛЖ», «Бабулін куфар», «Фітабар», «Фуд-корт ад аграсядзіб», «Танцы ўсіх часоў, песні і гульні», «Белаграпрамбанк для ўсіх!», «Вучымся купляць праз інтэрнэт» і інш. Уваход на мерапрыемства вольны.

«Ідэю фестывалю «Крэатыўны ўзрост» падгледзелі ў Шатландыі. Яна натхніла нас зрабіць штосьці падобнае ў рэгіёнах Беларусі, – сказала старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова. – Мы хочам паказаць велізарны патэнцыял людзей «узросту шчасця». На фестывалі яны падзеляцца сваімі ведамі, талентамі, уменнем жыць з аптымізмам. Наша мэта – даказаць, што пажылыя людзі запатрабаваны ў сучасным грамадстве і могуць жыць яркім і напоўненым жыццём, знаходзіць новыя захапленні, ствараць свой бізнес, праводзіць час з карысцю і задавальненнем».

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы» пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Праграма фестывалю «Крэатыўны ўзрост» у аграсядзібе «Шэрая шыйка» Магілёўскага раёна

11.00 – 12.00 – сустрэча і рэгістрацыя гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, экскурсія па сядзібе.

12.00 – 16.00 – работа тэматычных зон, выстаў, продаж сувеніраў.

Зона «ЗЛЖ»:
– майстар-клас па скандынаўскай хадзе;
– дыхальная гімнастыка па Стрэльнікавай;
– практыкаванні для вачэй па Жданаву;
– майстар-клас «Пазбаўляемся ад стрэсу»;
– майстар-клас па набыці навыкаў першай дапамогі;
– майстар-клас «Зніжаем ціск без лекаў»;
– майстар-клас «Зніжаем індэкс масы цела»;
– майстар-клас па сістэме «Цыгун»;
– віктарына «Здаровы лад жыцця».

Зона «Бабулін куфар»:
– «Бабулін куфар» – знаёмства з мясцовымі артэфактамі, гісторыямі, легендамі;
– майстар-клас па вырабе лялек-матанак;
– літаратурная гасцёўня;
– майстар-клас па цацках са шкарпэтак і рукавіц.

Зона «Натур-аптэка або фіта-бар»:
– выстава «Натур-аптэка»;
– фітачаі;
– «Кубак лячэбнага чаю ад Чырвонага Крыжа».

Зона «Крэатыўныя майстар-класы»:
– майстар-клас па вязанні кручком у тэхніцы «Амігурумі»;
– майстар-клас па паперапластыцы;
– майстар-клас па квілінгу;
– майстар-клас па бісерапляценні;
– майстар-клас па вырабе кветак, букетаў з кляновага лісця;
– «Парады для ўзрушальных фатаграфій на тэлефон»;
– майстар-клас па вырабе тканкавых брошак у стылі боха-шык;
– майстар-клас па вырабе падарункавых паштовак – скрапбукінгу

Зона «Фуд корт ад аграсядзіб Магілёўскага раёна»: уха, шурпа, бліны з начыннем.

Зона «Танцы усіх часоў, песні і гульні»:
– канцэрт «жывой музыкі»;
– майстар-клас па эстрадных танцах;
– школа танцаў «Новае дыханне»;
– студыя бальных танцаў «Серпанцін».

Зона «Белаграпрамбанк для ўсіх!»
– прэзентацыя праграмы «Клопат»
– майстар-клас па Інтэрнэт-банкінгу
– кансультацыі.

16.00 – 18.00 – падвядзенне вынікаў за кубкамчаю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая