Рус Бел Eng 中文

На пасяджэнні абласнога выбаркама вызначаны спосаб інфармавання выбаршчыкаў аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты і зацверджаны графік размеркавання эфірнага часу для выступленняў

На пасяджэнні абласнога выбаркама вызначаны спосаб інфармавання выбаршчыкаў аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты і зацверджаны графік размеркавання эфірнага часу для выступленняў. На пасяджэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі вызначаны спосаб інфармавання выбаршчыкаў аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў і зацверджаны графік размеркавання эфірнага часу для выступленняў па дзяржаўным радыё кандыдатаў у дэпутаты абласнога, раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў.

У прыватнасці, члены абласнога выбаркама прынялі рашэнне выкарыстаць сродкі масавай інфармацыі (газета «Магілёўскія ведамасці») для паведамлення насельніцтву звестак аб даходах і маёмасці кандыдатаў у дэпутаты. На думку выступаючых на пасяджэнні, гэты спосаб найбольш зручны і інфармацыйны, прадастаўляе магчымасць падаць звесткі ў аднолькавым выглядзе, што ставіць усіх кандыдатаў у дэпутаты ў аднолькавыя ўмовы.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты будзе трансляваць у рэгіёне абласное радыё «Магілёў» (у ФМ- і УКХ-дыяпазоне) і бабруйскае радыё Zефір FM.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая