На рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці у 2018 годзе плануецца накіраваць амаль Вr44 млн. Такая лічба была агучана на пасяджэнні трыццаць другой сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
У праграму ўключаны пералік будоўляў і аб’ектаў, фінансаванне якіх будзе ажыццяўляцца за кошт абласнога бюджэту (больш Вr31 млн.), і сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў абласны ў выглядзе субвенцый на фінансаванне жыллёвага будаўніцтва (Вr12,8 млн.).
Запланаваныя сродкі на рэалізацыю праграмы прадугледжана накіраваць на праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю аб’ектаў. У ліку найважнейшых – узвядзенне сярэдняй школы №9 у мікрараёне Казіміраўка, рэканструкцыя сетак і збудаванняў каналізацыі ў Шклове і Чэрыкаве, будынка Дома культуры ў Чавусах, лячэбнага корпуса дзіцячай бальніцы з дзіцячай паліклінікай №3 УАЗ «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца» па вул. 50 год Кастрычніка, гаража на тэрыторыі Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, марфалагічнага корпуса з размяшчэннем гісталагічнай і імунагістахімічнай лабараторыі.
За кошт сродкаў інавацыйнай праграмы працягнецца аднаўленне аб’ектаў культурнай спадчыны: Успенскага манастыра ў вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна, палацава-паркавага ансамбля ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна – і правядзецца рэканструкцыя радзільнага дома Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і інш.
Падчас пасяджэння было адзначана, што аб’ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі і будаўніцтву ў галіне, значна больш, чым запланавана ў праграме, але пры яе падрыхтоўцы галоўным арыенцірам была наяўнасць рэальных сродкаў. Таму ў інвестыцыйнай праграме ўлічаны толькі самыя важныя. Акрамя таго, у фінансаванні будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў у рэгіёнах павінен удзельнічаць не толькі абласны і рэспубліканскі бюджэт, але і ў значнай ступені задзейнічаны сродкі раёнаў. У залік тут можа пайсці правядзенне суботнікаў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый, прыцягненне спонсарскіх сродкаў, інвестыцый у будаўніцтва і г. д.. Важна, каб у гэтым працэсе актыўны ўдзел прымала мясцовае насельніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24