Рус Бел Eng 中文

На сцэне Магілёўскага драмтэатра п’еса амерыканскага пісьменніка Джэка Шаркі «Я бяру гэтага хлопца» ўпершыню прагучыць на рускай мове

Прэм’ерныя паказы спектакля «Я бяру гэтага хлопца» ў Магілёўскім драматычным тэатры адбудуцца 8, 9 і 14 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Рамантычная камедыя ў двух дзеяннях па п’есе амерыканскага пісьменніка Джэка Шаркі пастаўлена рэжысёрам Уладзімірам Пятровічам. Твор упершыню прагучыць са сцэны на рускай мове. Яго пераклад належыць Віктару Веберу.

У аснове сюжэту – гісторыя чароўнай жыхаркі сучаснага Бостана, якая раптоўна знаходзіць сваю любоў ... прама ў сябе пад нагамі. Шчаслівай знаходкай аказваецца малады прыгажун Брэт, якаі страціў памяць падчас марафону. Але мала здабыць шчасце – яго яшчэ трэба ўтрымаць. Разумная Гідзі пускае ў ход ўсю сваю фантазію, розум і жаночае абаянне, багаты арсенал хітрасцяў і інтрыг, каб заваяваць каханне хлопца.

Джэк Шаркі (1931-1992) – папулярны амерыканскі пісьменнік і драматург. Яго п’есы ставяць тэатры ўсяго свету. Пісаць пачаў у дзесяцігадовым узросце з навукова-фантастычных апавяданняў і аповесцяў, гумарыстычных артыкулаў і містычных раманаў. Працаваў рэдактарам двух вядомых часопісаў. Сваю першую камедыю напісаў у 1965 годзе. А праз дзесяць гадоў прысвяціў сябе выключна драматургіі, якой займаўся ўсё астатняе жыццё. Апублікаваў 83 п’есы пад уласным іменем і чатырма псеўданімамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая