З вядомымі помнікамі ў Магілёве і іншых буйных гарадах Беларусі здарылася нечаканая метамарфоза – яны аказаліся захутанымі ў жоўтыя шалікі і шапкі. Амаль 30 скульптур па ўсёй краіне ператварыў да зімы аператар velcom, прысвяціўшы ініцыятыву мабільным тарыфам з адпаведнай для гэтага назвай «Камфорт».
У Магілёве «ўцяплілі» «станцыйнага наглядчыка» ля чыгуначнага вакзала і задуменнага «Астролага» на Ленінскай вуліцы. Гардэроб таксама абнавіла «Дама з сабачкам» насупраць абласнога драматычнага тэатра.
«Камфорт патрэбны ўсім, у тым ліку і бронзавым персанажам, дзякуючы якім любы горад становіцца ярчэйшым, цікавейшым і прыязнейшым. Для многіх яны – частка сям’і і таксама маюць патрэбу ў клопаце. Гэтак жа, як і тарыфы «Камфорт», якія зрабілі мабільную сувязь даступнай і зручнай, жоўтыя шалікі заклікаюць надаць утульнасць гарадскому асяроддзю», – патлумачылі сутнасць ідэі ў velcom.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59