На тэрыторыі базіснага ляснога гадавальніка ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» у вёсцы Красніца-2 Магілёўскага раёна пачата праектаванне і будаўніцтва сучаснага комплексу па вырошчванні пасадкавага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
Генеральным планам прадугледжваецца размяшчэнне на тэрыторыі плошчай 8957,42 кв. м сямі плёначных цяпліц сезоннага выкарыстання памерам 90х12 м для прарошчвання пасадачнага матэрыялу, шасці палёў дагадоўвання (загартоўвання) велічынёй 140х30 м, вытворчага корпуса. У апошнім плануецца ўстаноўка ліній па выемцы і ўпакоўцы саджанцаў, мыйцы касет, устаноўка халадзільных камер. Таксама з’явяцца адміністрацыйны будынак, навесы для паліва і захоўвання субстрата.
Мэта тэхналагічнага працэсу – павелічэнне аб’ёмаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, павышэнне эфектыўнасці лесааднаўлення і лесаразвядзення за кошт падаўжэння тэрмінаў пасадкі і дапаўнення лясных культур, іх высокай прыжывальнасці, скарачэння колькасці сыходаў, зніжэнне выдаткаў пры аднаўленні лясоў, падкрэслілі суразмоўцы.
Увядзенне ў эксплуатацыю новага комплексу дасць магчымасць забяспечыць якасным пасадачным матэрыялам не толькі Магілёўскую вобласць, але і дапаможа рэалізаваць дадзеную прадукцыю на экспарт, дасць магчымасць стварыць 10 працоўных месцаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24