Рус Бел Eng 中文

Напярэдадні Дня Перамогі ўпраўленню ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама ўручана харугва з абліччам Бялыніцкай іконы Божай Маці

Напярэдадні 9 Мая ля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Р.Уладзімірава ў Магілёўскім раёне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 73-годдзю Вялікай Перамогі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама.

Разам з кіраўніцтвам УУС і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнікам міліцыі ў адстаўцы Мікалаем Ількевічам у цырымоніі прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў УУС, начальнікі АУС Магілёўскага гарнізона, кіраўніцтва Магілёўскага інстытута МУС, а таксама навучэнцы абласнога кадэцкага вучылішча. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка.

Затым прайшла цырымонія ўшаноўвання. Многія супрацоўнікі атрымалі медалі «За бездакорную службу» II ступені. За значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспекі» юбілейным медалём «100 год міліцыі Беларусі» ўзнагароджаны ветэраны: палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Уладзімір Залуцкі, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Віктар Галагаеў, Віктар Пагарэлаў, Валянціна Салянкова, маёр міліцыі ў адстаўцы Міхаіл Біндасаў, капітан міліцыі ў адстаўцы Пётр Матлахоў і прапаршчык міліцыі ў адстаўцы Міхаіл Чарняўскі.

У памяць аб загінулых воінах была аб’яўлена хвіліна маўчання.

У завяршэнні мерапрыемства і напярэдадні 100-гадовага юбілею магілёўскай міліцыі ўпраўленню ўнутраных спраў была ўручана харугва з абліччам Бялыніцкай іконы Божай Маці. Як адзначыў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня, наяўнасць падобнага сцяга дапаможа захаваць непарушнай сувязь пакаленняў супрацоўнікаў міліцыі на карысць служэння Айчыне. Сімвал духоўнасці і веры будзе садзейнічаць аб’яднанню намаганняў асабістага складу ў абароне вечных каштоўнасцяў міру, дабра і справядлівасці, якія аберагаюць кожнага чалавека і ўсё грамадства ў цэлым.

Фота - УУС Магiлёўскага аблвыканкама

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая